Беларус, хутчэй успомн

Успомні, белы русіч, хутчэй успомні,
Глянь у даль, схаваную ў вяках,-
Хто мы ёсць, адкуль струяцца промні,
Куды йдзём і дзе сапраўдны шлях.

Успомні ўсё і будзь заўсёды смелы
Ў барацьбе за матчыну зямлю,
Вярні сцяг наш бел-чырвона-белы,
Гонар продкаў,- спадчыну сваю.

Успомні сілу нашае Пагоні,
Што да нас сыходзіць із нябёс,
Толькі з ёй мы цемру, злосць разгонім,
Толькі з ёй спадкаем лепшы лёс.

Успомні нашых продкаў і герояў,
За народ Усявышняга малі,
За жыццё, туманы над вадою,
Сонца сьвет на матчынай зямлі.

Можа быць у кожным нашым сэрцы
Адгукнецца продкаў нашых зоў,
Наша мова да ўсіх нас вярнецца,
Расквітнее сярод нас ізноў.

Калі вернем нашых продкаў мову,
Зробім яе роўнай сярод моў,-
Расквітнее Беларусь па-нову,
Разалье па ўсёй зямлі любоў.

Вось тады ўсе божыя крыніцы
Нас ачысцяць, к праўдзе прывядуць.
Зможам мы сабою ганарыцца,
Калі зможам гэта ўсё вярнуць.

30.06.06 г.


Рецензии