Родная Айчына

Маці родная Айчына,
Беларуская зямля,
Нібы юная дзяўчына
І каханая мая.

Як паненка маладая
З залацістаю касой
У руках букет трымае,
Зіхаціць сваёй красой.

Як дзівосная красуня
Прыгажосцю цешыць зрок,
Удалая прыгажуня
Зіхаціць у кожны бок.

Сінявокая царыца –
Позірк – сонейка ў вачах,
Як нам ёй не ганарыцца
І не мосціць лепшы шлях?

Хай цвіце і прыгажэя
Ў сардэчнай дабрыні,
Усяму свету любоў сея,
З ім праводзіць у міры дні.

Хай заўсёды застаецца
Незалежнай, маладой.
Нездарма яна завецца
Руссю Белай, - ці Святой.

                2006 г.


Рецензии