Стаць птушкай

Калі б на дзень я птушкай стала
І трапіла ў крылатых зграю,
Было б паўсюль мне месца мала – 
Я ўсё вышэй бы узлятала.

Птушкай я была б свабоднай
Ад цяжкіх дум. Ніякіх мараў,
Дарэмных доказаў, пустых турботаў,
Калі б я толькі птушкай стала...


Рецензии