Сярод сатканай белi лугавой

Сярод сатканай белі лугавой,
Чаромхавай, як злепак першамая,
Я песняй прагучу табе зямной
І з нотамі апошнімі растаю.

Сярод палёў пясчаных і трывог,
Агортваючы стомай летняй спёкі,
Я пылам абдыму цябе дарог,   
Няходжаных і што навідавоку.

Сярод святочных вопратак і дзён
Ад першага імгнення і няспынна
Я незагойнай праўдаю тваёй
Гучаць не перастану ў шуме ліўня.

2015


Рецензии