Лёсам тваiм буду я

Сусветная цемра ўціхамірылася.
Планеты кідаю да ног.
Галактыка распласталася.
Выканае мары кожны бог.

Зоркі табе з небам
І гарадоў квітненне.
Волю ўсім рабам.
Адчуць задавальненне.

А ты непрыступная
За сцяной, за гарой, пад вадой.
Практычна недаступная.
Што адбываецца з табой?

Раз так, я лёс адмаўляю.
Павядзе мяне моц мая.
Я табе зараз абяцаю -
Лёсам тваім буду я.

(Хацько Максім 19.06.2015)


Рецензии