Натоуп

Хай жыў сумленна і справядліва,
Не забіваў, не хлусіў, не краў,
Забудуцца пра ўсё, бо людзям цікава
Не як жыў, а як потым паміраў.

Натоўп не робіцца радзей
І гэтак жа пакорліва маўчыць.
Прыёмы пакоры падзей
Змяняюць тыя, хто хоча забіць.

Гады пад п'яным угарам,
Выносяць здароўе, як дым.
Чалавек бывае і старым,
Калі не памрэ маладым.

Як лёгка вас абдурыць,
Каштоўныя мае.
Варта толькі пазначыць
Дзе чужыя, дзе свае.
Прыстрашыць,
І ў тую-ж хвілінку
Прыкарміць чутка з рукі,
А потым пачуюць дудку,
І заскачуць хутка дурні.

Максім Хацько 18.06.2015


Рецензии