Ровар

Праз дождж, спёку і сцюжу,
На працягу гадоў, захоўваючы гонар,
Мне верай-праўдай паслужыць
Мой лепшы сябар – мой ровар!

Дамчыць ён хоць да Уганды,
Рука сціскае моцна руль.
Мы – як здароўя прапаганда!
Быццам экалагічны патруль!

Толькі вецер нам спадарожнік далёкі,
Нага мацней націсне педаль,
І разам з сябрам, забываючы папрокі,
Прарываюся, нясуся ў даль.

(Хацько Максім 15.06.2015)


Рецензии