Адкуль пайшло Жодзiна. Легенда

Над Жодзінкай – рэчкай, дзе клёкат бусліны,
Паўстаў слаўны горад, малой кут радзімы.
Лічылі яго маладым пэўны час,
Праславіў наш горад асілак – БелАЗ.

А потым прыйшлося яму пасталець,
На тры вякі з гакам ажно памудрэць.
Легенды ахуталі слаўны наш край,
Знайшліся, не зніклі, каго ні спытай.

Навокал так міла для сэрца і люба,
Пралескі, бярозы, сон волата – дуба.
Свой сон і раскажа нам слаўны той дуб,
Што зведаў нямала страшэнных пакут.

Як маці сыноў на вайну праважала,
А потым чакала, начамі не спала.
Ды вораг таптаў, і калечыў, і мяў.
Жаданні, надзеі людскія ламаў.

Усё народ выцерпеў і перажыў,
Хоць страціў ён многа тых, кім даражыў.
Жыла тут дзяўчынка калісьці даўно,
Ёй Жодзінка імя бацькамі дано.

Спачатку жылося сям’і і няблага,
Была да дзяўчыны радні ўсёй павага.
Але сіратой стала, страціўшы тату,
І маці не стала з вайны той праклятай.

А брату адзінаму, старшым што быў
Павестка прыйшла на ваенны прызыў.
Цяжкім было вельмі расстанне з сястрою,
Бяду прадчувала дзяўчына душою.

Пайшла праважаць яго Жодзінка з плачам,
Ішла вельмі доўга, разлука ж - няйначай.
Спынілася – трэба вяртацца назад,
Чарнее ўперадзе ўвесь далягляд.

Абняліся моцна, бы дуб той с сасною.
Як цяжка пакінуць сястрычку адною.
Зірнуў на дзяўчыну апошні раз брат,
Махнуў ёй рукою, на сонца закат.

Зірнуў і слязіну скупую змахнуў,
Як быццам у горы ўвесь патануў.
А дзеўчына Жодзінка слёзы ліла,
Ішла як - не чула, як быццам плыла.

За ёю пабеглі ўслед раўчукі,
Дзясяткі і сотні бурлівай ракі.
Ракі, што са слёз пацякла, паплыла,
І назву радзіме маёй надала.


Рецензии