О дзякую, Божа!
Ялей Твой ільецца не мерай!
Ты жЫвіш залевай,
што шэпча збалелай душы:
"Любоў пераможа.
Усё."
Спадзяюся і веру:
у моры Любові
растануць зямныя глыжы.
О, дзякую, Божа!
Ты лекуеш сэрца — як сонца,
якое праменнем
праз хмары сыходзіць у свет —
і міласць,
і радасць,
і ласку
струменіць бясконца,
каб кожны сасмяглы
аблашчаны быў і сагрэт.
О, дзякую, Божа!
Я веру —
пакАяння хвалі
прабудзяць зямлю ад забыўнасці —
цяжкага сну.
І тыя, хто ўчора
Хрыста да крыжа прыбівалі
сягоння ў рыданнях
сваю спавядаюць віну.
О, дзякую, Божа!
Прымі і мой плач як падзяку —
за тое, што смецце з душы
дапамог мне змясці —
і думкі, і словы мае, і учынак усякі
па міласці Божай
Агменем Сваім
асвяці!
Свидетельство о публикации №115061803858
Елена-Есфирь 06.01.2016 11:12 Заявить о нарушении