Адлегласць

таму што ўсё не так як хацелась бы
усё замест нас
вырашаюць адлегласці
цягнік што на пятым пуці
ад Мінска да Гомеля
ідзе пяць гадзін
не болей
на не вельмі вялікай хуткасці
і ўсё ж гэта бліжэй
чым ад мяне да цябе
не гледзячы на тое
што зараз мы у адным пакоі


Рецензии