парасон
Раскрыю парасон
Узбуджаная трошкі.
Я цэлы тыдзень сон
Гляджу на змятым ложку,
– Як першы снег бяжыць
У ноч на свет вакзала,
Сняжынкаю блішчыць
Імя, што спазнавала!
Чыё? Глытаю зноў
Шматкроп'е. Кажаш смела,
Што гэта лёс любоў
Кладзе на аркуш белы!
– Пячатка для ахвяр!
Смяешся ў цемры.
Дзе ты? Ніхто не цалаваў
Каханку як паэта.
Цягнік халодны крык
Кідае ў твар перону.
Так хтосьці мілы знік
У вусені вагонаў.
Зноў дождж і парасон...
Пяшчотным быў, як кошка –
Вясновы позні сон
І снег пярын на ложку.
2008.
Свидетельство о публикации №115061308469