не стой
Быў світанак. Ціха дзверы
Адчыні. Мае каханне
Будзе жыць, пакуль я веру,
Што самотны мой, чаканы,
Тут, пад вокнамі. Імгненне –
І выходжу я на ганак,
Замест крылаў – летуценне.
Ледзьве шалік грэе плечы,
Калі сум бярэ, то годзе.
Я жыву. Ды кожны вечар
Ён да хаты не прыходзіць.
Мы чужымі сталі, дбаю
Я аб шчасці, долю клічу...
Зноўку веру і кахаю,
А мяне Гаротнай лічаць...
2008
Свидетельство о публикации №115061206635