Сябрам маладосцi

Веснавою  я   парой
Пабывала  ў  вёсцы,
Тут  спаткала  я   сяброў
Даўняй  маладосці.

Час  дзяцінства  адышоў,
Не  вярнуць  ніколі,
Прыгадаеш  ты  не  раз
Коніка  ў  полі.

Праляцелі  так  гады,
Пасівелі  скроні,
І  ляцім   мы  кожны   раз
У  куток  знаёмы.

Тут  Васілій ,наш  дацэнт,
Цэлы  дзень  ад  ранку
Усё  будуе  ў  двары
Хатачку-альтанку.

Колькі  рознага  дабра
На  яго  падворку,
Можна  нават  там  знайсці
Ладную  падкоўку.

Недалёка,  кіінуць  вокам,
Пражывае  Слава,
Дзе  вяргіні  над  парканам
Хіляцца  ласкава.

Рупна сее агарод,
Дбайна  даглядае,
А  пад  восень (люба глянуць)!
Ураджай  збірае.

Саша  Гастка - проста  зух,
Сябра  дужа  верны,
І  спявае  слаўна  ён
На  манер  ваенны.

У  адпачынку  бавіць  час
Янак  з  Ваўкавыска,
Роднай  рэчкі  беражок
І   зялёненькі  лужок
Ля  сядзібы-блізка.

На   світанні   ён  устае,
І  вітае  сонца,
А  затым  ў  лес  ідзе
Па сцяжынцы  роснай.

Любіць  ягады,  грыбы
Гаспадар  Мікіта,
І  душа  яго  заўжды
Для  барка   адкрыта.


Льецца  у лозах над Ушой
Салаўіны  пошчак,
Кветкі- краскі   ўсёй  гурбой
Дорыць  вам  гаёчак.

Цёплы  сонечны  прамень
Хай  сагрэе  сэрцы,
Каб  вы  ў  радасці  жылі
На  святой   зямельцы.


Ванда  Курлюта                12.05.2015.




12 05.2015.






12 05.2015.


Рецензии