Давайце

Давайце не будзем вытоптваць травы,
І звера забіваць дзеля забавы.
І ў птушак страляць, няўжо так хочацца?
Давайце не будзем, нам гэта залічыцца.
Давайце шанаваць і мора і сушу,
Давайце ратаваць агрубелую душу.
Хадзіць жа, як ваяры, ладам і ў нагу,
Давайце не будзем, я так насамрэч не магу.
Я ведаю, я веру, гэта кожнаму можна.
Давайце хадзіць па Зямлі асцярожна.

(Хацько Максім 09.06.2015)


Рецензии