Клон
На вуліцы і летам мяце пурга.
І вятры панеслі ўспаміны.
І няма там імя, там мяне няма.
Там, у забытай далі,
Мабыць, я ўсё мог,
Але пахаваны ў пыле
На скрыжаванні дарог.
А, на маім пуці,
Моцна загразшы ў грахах,
Клон працягвае ісці.
Клон не ведае страх.
Ён не спазнаў кахання,
Значыць, не бачыў свет.
Клон не прыйдзе на спатканне.
Ён не дапаможа, не.
Мудры ён, нібы, змяя.
Холадна, дзень ад дня.
Усім замяніў мяне.
Усімі забыты я.
(Хацько Максім 04.06.2015)
Свидетельство о публикации №115061106533