У Лукоморья дуб зелёный Tо Pushkin

У Лукамор'я дуб яшчэ зялёны, русалак, праўда, ужо няма - бо ад ілжы і жаху ўсе памёрлі, зваліліся з галінак дровамі. Няма і новых. Крумкач сядзіць - бяду чакае і гора. Замест ката - брахлівыя сабакі... і брэшуць, брэшуць на карысьць злачынцам, тацям. На ланцугу - народ з вялізным кляпам. І размаўляць дазволена ўжо толькі ваце. І сцежкі зніклі, і за гадоў мо 100 не засталося і паху іх. і толькі лесавік на волі...Ён усё блукае... Куды і прыйдзе зараз, мо і не ведае. Адно нязменна- хаткі занядбаныя, без вокан і дзвярэй, няма нагі курынай- з'елі небаракі. Завалена на бок хаціна, плача... і дзе той Пушкін? Ён абяцаў мне велькую ўдачу ...
І бедны Пушкін... Я не зайздрошчу рускаму паэту, калі б паскудства ён убачыў гэтае ...


Рецензии