Бег у нiкуды...

Сягоння мы - нiхто
I маманты мы заўтра.
Страшэннае кiно
З апошнiм дыназаўрам.

Рагнеда, Рагвалод!
Ратуй нас бог Ярыла!
Гэдзiмiн, Альгерд, Жыгiмонт,
Еўфрасiння ды Кiрыла!

I Янус без тугi,
Адзеннi дагарэлi.
Я бачу берагi -
Да iх не даляцелi...


РЭФРЭН: Мы апошнiя беларусы
Гэтым я ды не ганаруся...
Працягнем бег у нiкуды
Пад гэтым сцягам у гады...

26.01.1998


Рецензии
1998.... цяжкi час быу тады. Я толькi выйшау у людзi з ВНУ

Вершы   25.09.2015 12:17     Заявить о нарушении
А зараз яшчэ горш... Дзякуй, Сяргей!

Шостко Виктория   25.09.2015 14:07   Заявить о нарушении