Вы

Не зрабіць болю, калі сэрца няма.
Не атрымаць у адказ кахання.
І не спрабуйце ўцяміць.
Зараз лёгка згубіць.

Не спрабуйце ўдумацца і ведаць.
Не спрабуйце вучыць і запамінаць.
Вы пыл на целе планеты.
Хопіць адчыняць сакрэты.

Сакрэтаў няма, верыце ў хлусню вы.
Усё перад вамі - "з калена выламі".
А вы слепа чакаеце чагосьці,
Жадаючы ведаць штосьці.

Вы жорсткія і дурныя,
Вы даверлівыя і глухія,
Вы небяспека для міру.
Кожны стварае свайго куміра.

Вы пойдзеце, я застануся.
Вы памраце, я застануся.
Я пайду і вас не стане.
Больш ніхто мяне не падмане.

(Хацько Максім 01.06.2015)


Рецензии