За дротам

Мне кажуць: "Прачніся, і будзь задротам,
Не вылучайся, хадзі на працу, гэта ж модна.
Будзь ты як усе, не скачы вышэй сябе,
І не гарлапань, ніхто не пачуе цябе."

А я не згодны хадзіць пад лінейку як усе,
І не пасадзяць за дрот ніколі мяне,
І не ўтрымаюць мяне ніякія межы.
Кожны першы ходзіць і брэша.

І пераконваюць які вуж год усе:
"Не вырвацца адсюль, няма дапамогі табе.
Ёсць нешта прасцей і навошта разуменне.
Мы ўсе так жывем, і ў сваё задавальненне.

Бо пачуцці ўсе нашы даўно пад кантролем,
Яны кіруюцца, і ходзяць усе строем."
А я ім скажу, маю я меркаванні:
"Гэта не пачуцці, а толькі адчуванні."

(Хацько Максім 28.05.2015)


Рецензии