Дабранач

О, як не хочацца ўставаць…
Ісці, блукаючы, мыцца.
Зваліцца зноў бы і ляжаць
І цешыцца, цешыцца…

Уладкованы свет, ні даць - ні ўзяць,
Жудасна не рацыянальна.
Два выхадных у тыдзень. Трэба Пяць!
Вось гэта было б геніяльна!

Пад коўдрай… Вось блін,
Ну чаму я не багач?
Прылягу хоць на пяць хвілін,
Тушыце свет, дабранач…

(Хацько Максім 25.05.2015)


Рецензии