новае крушэнне

Мне падабаюцца Вашыя сумныя вочы.
У іх перламутр каштоўных жамчужын,
у іх адбіццё неспакойнага мора ўночы,
праменьчыкі майскай і цёплай лужы.

У іх муаравы і далікатны шоўк,
у іх дзікія кубавыя палі васількоў,
у іх рота жаўнераў, танкавы полк,
у іх выбухі незапаленых аганькоў.

У іх апалавы подых вясновых аблокаў,
у іх крушэнні няйздзейсненых караблёў,
у іх калючасць і прыцягненне чартапалохаў,
у іх патаемнасць маіх патаемных сноў.

У іх кобальтавы нявопытны ранак,
у іх блакіты нязнаных дагэтуль нябёсаў,
у іх маё ратаванне і мой прыстанак,
у іх рэшткі дзявочых згубленых лёсаў.

У іх лазурак маіх летуценняў,
у іх мой кемны няўчасны разлік.
у іх успамінаў маіх прыцяненні,
у іх птушыны нікому нязнаны клік.

Мне падабаюцца Вашыя сумныя вочы,
у іх смеласць пачуццяў і сіла мараў.
Мой дух прагне зменаў, бо ён сірочы.
Ці магу я у іх згубіцца?...
                ...на адну катастрофу і шэраг вулканаў...


Рецензии