Вяшчальнiкi растання

Распыляць сваю душу. Аддаваць па кавалках сябе самога.
Падтрымліваць і разумець непапраўнасць сухіх памылак.
Трываць, змагацца, чакаць і верыць у адсутнасць бога.
Крыўдзіць і крыўдавацца з тварам усмешак і ухмылак.

Руйнаваць мары. У кайданах скоўваць самыя шчырыя рукі.
Глытаць агіды. Не верыць у праўду. Чакаць світання.
Прабаваць выказацца. Паміраць праз ілжывыя гукі.
Гэта і ёсць цвярозыя вяшчальнікі-чынакрылы растання.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →