Як музыкi гарна граюць!
Дзеўкі з хлопцамі спяваюць –
І на месцы не сядзіцца,
Так і вабіць усхапіцца!
Ногі тупацяць пад лавай,
Расчырвонілася зала:
Б’е ў ладкі, падпявае,
Быццам чорт яе шчыпае.
Суддзі слухаць – слухалі,
У такт галовы рухалі
І былі прымушаны
Званне даць “ЗАСЛУЖАНЫ”!
ХХХ
Ах, змроі, мары, марачкі -
Цікавае жыцце:
Узняць прыйшоў час чарачку
За звання набыцце!
ХХХ
Будзе ўсім няхай чутна
Вось такая навіна:
Незвычайны лістапад
Падпісаў ужо загад!
Гэта быль, не небыліца,
Званне мае “Бліскавіца”!
ХХХ
Візітнай карткай горада
Табе жадаем стаць.
І чуць заўседы: “Глорыя”!
Вядомасць напаткаць.
ХХХ
У паветры дыхала пытанне:
Як пройдзе гэтае спатканне?
І вось – доўгачаканы момант:
Спадарыні і спадары
Без усялякай нейкай стомы
Зышлі з Алімпавай гары.
Усім - каравай духмяны, смачны,
Букеты кветак – дамам значным
І пацалункі – як ж без іх?
Настрой святочны, урачысты,
Глыбокі, моцны ўзяўшы ўздых,
Стварылі нашыя артысты.
Дрынеўскі ўзняўся рэч трымаць,
Стаў жарты з гумарам злучаць.
Салістаў цалаваў асобна
І дзякаваў усіх не раз.
Было журы аднагалосна згодна,
Бо званне даць прыйшоў ужо час… Лістапад 2005 г.
Свидетельство о публикации №115053009545