Моя дословная родословная...
(Инесса Соколова 3)http://www.stihi.ru/2015/01/02/3586
Старэнька жонка, Магда ці Луіза!
Вялікі свет, лядоўні ў ім вятры.
У нас дагэтуль Крупаўскiм жалезам
падкопваюцца ў полi трактары.
Ну, як там вальсы - ці грукочуць ў Вене?
Як доктар Фаўст - дужаецца цi з злом?
У нас давеку хлопцы нашы крэўны
жывуць сабе ў рамачцы за шклом.
Я не скажу ні слова табе ліха.
твой можа, тожа згінуў на вайне.
За што ён біўся, Магда, супраць кога?!
Ён не крычыць "Хайль Гітлер!" на сцяне?
Свидетельство о публикации №115052906791