Дзень чалавека

Устаеш, і зноў усё з пачатку,
Вада, метро. людзі, сны.
І ведаю, што не ўсё сказаў я...
У сваёй свядомасці вы ўсё адны.

Крокі, галасы, ізноў шлях да хаты,
Струмені людзей, душнага горада.
І вецер спявае, а пустыя словы
Хаваюць тую, што раней была знаёмая.

Я спрабую пісаць,
Але словы гулкім скрыпам
Не даюць мне сказаць
Усё што было забыта.

Мой змучаны дзень,
Паўтараючыся спіралямі,
Ператвараецца ў цень
Чалавека з ведамі.

Прачнуўшыся раніцай, разумееш,
Што вось і дзень зноў пусты,
Зыход якога ты ведаеш
І разумееш, што разышліся ўсе масты.

(Хацько Максім 22.05.2015)


Рецензии