Настрой на сёння

Я не жадаю жыць у анклаве! Жадаю жыць у краіне спраўнай! Завецца - Беларусь! І гэта мой пасыл да гнусі, якая пнецца , гнецца да Масквы... ў палон, у ператрусы, у поўную галечу душ... і цягне нас з сабой, гіпнатызуючы ўдушшам. Не буду, не пайду, бо мне на Захад трэба... і хлеб, і мяса там, ды і не толькі гэта. Там чыстае паветра, там няма знявагі, там голас мой хоць нешта важыць. Там маюць дзеці перспектывы ў жыцці! То пойдзем разам, беларус, збірайся мо са мной і ТЫ! Бяры суседа, сябра, брата, і разам , скопам мы, заўзята на Беларусі зробім СВЯТА!


Рецензии