Вiрус

Гляджу стомлена і хмурна
На іх, без мары і ідэй,
Крочаць адкіды культуры,
Вірус у абліччы людзей.

Ты хіба не бачыш? Мы гінем.
Наш мозг знішчаны інтэрнэтам,
І хутка агнём або ліўнем
Нас выкурыць гэтая планета.

А ведаеш, ні грама не значыць
Зараз ужо, што мы і хто мы.
Ты хіба не чуеш, як плачуць
Дзяцей ненароджаных фантомы?

Як стогнуць паэты ў магілах,
А ўлады за грошы ваююць,
І грамадзяне новых дэбілаў
Усё больш і больш штампуюць.

Разбурылі Зямлю мы самі,
І толькі застаецца маліцца,
Жывымі пакуль мерцвякамі
Кішаць пад завязку сталіцы.

(Хацько Максім 21.05.2015)


Рецензии