Ц жадаюць вайны жанчыны?

Ці жадаюць вайны жанчыны?
Спытайце ў габрэйкі, немкі, рускай,
Калі на вайну пайшлі мужчыны,
І шчыміць у грудзях да хрусту.

Ці жадаюць вайны жанчыны?
Спытайце ў беларускі, украінкі,
Для кахання калі прычына,
Стаяць чакаюць іх на сцяжынке.

Зямля у зле, увесь свет у граху,
І гінуць дзеці ўсіх плямён,
І гінуць душы на кожным шляху,
Я чую плач, я чую стогн.

Чую стогны жанчын усіх часоў:
"Навошта!" - крычалі ў саракавыя.
Нараджаюць яны сваіх сыноў,
Не мёртвыя патрэбныя! Жывыя!

(Хацько Максім 20.05.2015)


Рецензии