Байка

Размова кандыдата ў кандыдаты са сваім мозгам. Байка.
Таццяна! Мілая Таццяна! Няўжо не разумееце, куды Вас цягнуць? Куды, навошта, для каго... пад кулі - словы падстаўляеце сцягно сваё? Ды і мозг ужо ратунку просіць: " кідай, Таццянка, пад дурнічку ты касіць, бо НЕХТА тут нічога проста так не робіць, ён мае мэту зарабіць мільён, а на табе паставяць ...гідкае таўро. Вось і падумай, ці патрэбнае яно...і мне і табе ... Не вельмі проста і адмыцца, калі забруджана ўшчэнт і здрадай, і амбіцыяй. Пакуль не позна , здай, прашу, назад, з астатнім годным людам стань у рад ды аб'яві ты выбарам байкот... і атрымаеш ты павагу ад народа". І я з ім поўнасьцю і цалкам згодна!


Рецензии