Апошнi беларус

Памiраў апошнi беларус,
Усё жыццё ў чаканнях, без спакус.
На Сусвет праз шчылiнку глядзеў,
Ад няшчасця, гора, звар`яцеў.

Сонца, яго ажывi!
Полымя запалi ў крывi!
Рыцар на белым канi,
У вочы яго зазiрнi,
Дай яму сiлы
Зiрнуць на свет мiлы.

12.02.2002


Рецензии
Рыцар наш зараз у пагонi, але ён вернецца.

Жыве Беларусь!

Павел Снопков   25.05.2015 14:13     Заявить о нарушении