Маё каханне

Неўзаемнае маё каханне,
Незагойны боль маёй душы.
Я ў ноч чароўную да рання
Кветкай-папараццю буду варажыць.

Стану я прасiць яе аб цудзе -
Здзейснi змрою сталую маю.
I аб тым, што ёсць, што было, будзе,
Аб каханнi, што ў сябе таю...

Пакахай мяне, маё ты сэрца,
Пакахай мяне, мая душа.
На тваёй грудзi дай адагрэцца,
Дай крануцца вуснамi крыжа.

Але ты не чуеш, ты ў палоне...
Я табой ужо не ганарусь...
Мае ворагi прарэчылi ў праклёне
Неўзаемна пакахаеш Беларусь.

9.07.2003


Рецензии