Багiня кахання

  Нашы прадзеды-славяне
 называлi яе Ладай-
 падабалася багiне
 мiлагучнае iмя.
 
 Прылятала яна з неба
 к маладым - вяселлi ладзiць,
 i не скардзiлiся людзi,
 што кахання больш няма.
 
 Не стамiлася багiня,
 i цяпер яна працуе
 па маленькiх цiхiх вёсках,
 па вялiкiх гарадах,

 пра яе пяюць паэты,
 мастакi яе малююць,
 i спяваюць яе служкi
 салаўямi па садах.

 Дык няхай жыве каханне,
 нашы душы акрыляе,
 i прыносiць людзям радасць,
 а жыццю- вялiкi сэнс,

 называйце яго Ладай,
 Любай, Вераю, Надзеяй,
 толькi бойцеся пакрыўдзiць
 іншамоўным словам- сэкс!


Рецензии
Очень милое Ваше творчество. И ещё нашу Хранительницу Любви зовут Цаца. Спасибо. Ю.Ш.п.с. Приходите.

Юры Шышко   28.03.2018 21:34     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую! Прыду абавязкова! Любові Вам і кахання! З павагай

Ольга Жогло   31.03.2018 18:29   Заявить о нарушении