зачем нам дети

Я ДУРНАЯ
ТЫ ДУРНЫ
І НАШТО НАМ ДЗЕЦІ
?
Віка Трэнас


Не, ты дурны, калі за розум плаціш
                маёй любоўю,
Светлы і сляпы.
Стаяць слупы
Кахання, як распяцце
Маёй яшчэ сумленнай вышыні.


Дурная я, калі свае вышыні
                я аддаю
У прадчуванні слёз.
І грэшны стос
Ста вершаў па мужчыне
Мне бераг пацалункавы прынёс.

Нашто жа нам святла і болю дзеці
                распятай ночы,
Што цячэ ў нябыт.
Ты – бог Ліліт,
Ды ад таго не збочыш.
Маёй планеце “несвятло” прарочыш!

…Не хочацца ні плакаць, ні паліць.
Цвярозы, распрануты розум спіць…

20-10


Рецензии