Так, гэта людзi
Сёння з намі, а заўтра з імі.
Спачатку кахаюць, потым кусаюць.
Заўсёды чакаюць, але зноў кідаюць.
Так, гэта людзі. Для іх звычна
Пад млявым поглядам хаваць двухаблічнасць.
І ім ужо ні ў што ні стане,
Як адвернешся, нож у спіну ўставіць.
Так, гэта людзі. Яны такія.
Сёння добрыя, заўтра злыя.
Сёння пачуцці, хваляванні і пакуты.
А заўтра:"Хто ты?!Прабач...Пра што ты?!"
(Хацько Максім 19.05.2015)
Свидетельство о публикации №115052002952