Садзiлася сонейка
За лясок зялёны,
Лiсточкi пакрасiла
Яно у цвет чырвоны.
У бары дрымучым
Зязюля кукавала
Яна мне гадочкаў
Дзесяць насчытала.
Чым жа я зязюля
Цябе раззлавала,
Што ты мне гадочкаў
Мала насчытала?
А я каля лесу
Пасвiла каровы
На лугу дубочак
Рос такi здаровы.
Я пад тым дубочкам
Песенкi спявала,
Як сына у салдаты
Мацi праважала.
На лужок зялёны
Туман апусцiўся,
i расой халоднай
Увесь ён накрыўся.
Мае ножкi босыя
Сталi замярзацi
Паганю каровы,
Бо ждзе дома мацi.
( На белорусском языке)
Свидетельство о публикации №115051804640