Басня о глухом Ване с МАЗа

 
І правільна! Не слухай Ваня з МАЗу бла-бла-бла! Парыйся ў кішэні- там няма бабла! У мазгу капні- а там...крэдыт, галоднае дзіцё, злуецца жонка, бо прапаў ўжо апетыт...і да жыцця, і ўвогуле ... прапала ў яе ўжо вера, што нешта прыплыве істотнае да берага, вядома, акрамя гаўна. Хоць кожнаму глухому абяцаюць ... цяжкУю працу...і амаль ужо задарма! Яшчэ мо возьмуць плату за ўваход ... за прахадную на завод. І будзе табе шчасьце, Ваня... яшчэ кароткія 100 год! А трэба толькі павадзіць нам карагод на Плошчах, вуліцах, завулках, дзе ўлада адчувае так сябе ўтульна, жыруе і смяецца з нас... Не слухай, Ваня з МАЗа бла- бла- бла!


Рецензии