Мроi
Сэрцу мілыя рэчы, як у казачным сне.
Цішыня-чараўніца абяцае спакой,
Ды гарэза-зарніца кліча ўсё за сабой.
Раствараюся,быццам,у дрымоце такой,
Толькі думкам забыцца не дае неспакой:
Ці паверыце?!Ў свеце ёсць другая Зямля,
І на гэтай планеце счараваная я.
Не кранаюць трывогі там маю галаву,
Не патрэбныя ногі- у паветры плыву.
Распраўляюцца крылы за маёю спіной,
Крыўды недзе забыла,не ўзяла ні адной.
Зачарованы вечар абдымае мяне,
І ад гэтай сустрэчы мы ў казачным сне.
Ахінае пяшчотай.І так хочацца жыць!
А на вуснах напоем пацалунак дрыжыць...
Свидетельство о публикации №115051506278
Владимир Осипёнок 26.05.2015 13:27 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 26.05.2015 21:14 Заявить о нарушении