Цярпi, трывай
Жыву я ў мінулым, як у сне,
Што было - з болем згадваю,
Што будзе - невядома мне.
Шукаю я выхад, разумею,
Што я як усе грамадзянін.
Як воўк сярод сабачай зграі,
У натоўпе застаўся я адзін,
Адзін сярод сваіх-чужых,
Калі смяюся, рыпаючы зубамі,
Я бачу ўсё сярод сляпых,
Глухім я кажу словамі,
А думкі не даюць супакою,
У ночы яны заўсёды са мной,
Ганю іх лежачы, седзячы, стоячы
І б'юся аб сцяну галавой,
Яны ўсе лезуць і раздзіраюць,
І ў кожным нерве боль душы,
Я сам не свой - я гэта ведаю,
Але кажу сабе - Трывай, Цярпі ...
Трывай, калі крык горла душыць,
Калі чытаюць прыгавор,
І як у пекле - усярэдзіне ўсё сушыць,
Толькі гонару не трывай укол.
За жыццё бярыся ты пазногцямі,
Над краем прорвы трывай,
Цябе зразумеюць потым усе самі,
А зла на іх ты не трымай ...
(Хацько Максім 13.05.2015)
Свидетельство о публикации №115051502502