Народжаны памерцi

Народжаны памерці,
Жадае жыць,
Сваім сэрцам грэць
І вольным быць.

Але з кожным крокам,
Які можа зрабіць,
Ён робіцца ворагам.
Яго жадаюць забіць.

І прарываючы цагляныя сцены.
Пакідаючы за сабой пустэчы.
Не спыняць яго яны.
І будуць чакаць сустрэчы.

Аднойчы ўсё зразумеюць.
Адкрыюць таямніцу душы,
Але будзе позна і сыдуць.
Паспрабуй будучыню не парушы.

(Хацько Максім 12.05.2015)


Рецензии