Ой, гукнице, вы мне хлопцы!

 
Ой , гукніце, вы мне хлопцы !
Як  жыццё, ў вас, дарагія !
На  што  траціце  вы сілы
Ды  і думкі ў вас якія?
                Пасля  школаў,  інстытутаў
                Разагнаў нас лес па свеце
                Хто здаровы, мае сілы,
                Адгукніся,  сябар мілы !
Успомнім  планы  нашы  мыслі
Што па  жылах  кроў ганялі
Што ўдалося ў жыцці  нашым
Што  із думак  жыццю  далі
                Мо  збяромся , як  калісці
                Іўе,  Ліпнішкі  ў  маі 
                Выпускнік, шэсцьдзесят шэйсць
                Сабірайся ў родным  краі !


Рецензии