Белая Русь

Бусел журботны над Беларуссю.
Зубрам апошнім глядзіць беларус.
І адлятае ад нас птушка бусел.
Над усім уладарыць жорсткі  прымус.

Белага колеру стала так мала:
У назве засталася "Белая РУСЬ".
Чорная ноч сэрцы скавала.
У ёй заблукаў брат-беларус.

Моладзь наркотыкі ў вены шпурляе,
Хлопцы гарэлкай сушаць мазгі.
І на аборт толькі грошаў хапае.
І самагубствам давяць віскі.


Рецензии
Не усе так дрэнна, як Вам бачыцца.
Сугодзен, хапае дрэннага. Але, мы - беларусы!
***
Ты не скаралася нiкому i нiколi.
Нiхто, ад веку, не уласны над табой.
У час лiхi выходзiла ты у поле.
На бой смяротны, за свабоду, бой!
***
Нас не зламiць.
Жылi I будзем жыць!
***
З павпгаю,

Владимир Шиманович 2   15.06.2015 18:32     Заявить о нарушении
Дзякуй вялiкi!

Шостко Виктория   16.06.2015 14:25   Заявить о нарушении