Замежнiк

У вежах далёкіх стагоддзяў,
У паперах мінулых гадоў.
Квітнеючы не адыходзіць
Мова славутых дзядоў.

У кожнай краіны ёсць мова
І кожны гаворыць на ёй.
З жыццем развітацца гатовы.
Для роднае мовы сваёй.

Французу французскі належыць,
Па-польску гутарыць паляк.
А кожны беларус - замежнік,
Не выкрысліць гэта ніяк.

Ён мову сваю адхіляе,
Сароміцца мовы сваёй.
Па-руску цяпер размаўляе,
Нібыта якійсці ізгой.

У вежах далёкіх стагоддзяў,
У паперах мінулых гадоў.
Квітнеючы не адыходзіць
Мова вялікіх князёў.


Рецензии
Якая Малайчынка! З вялiкай павагай,

Алесь

Александр Булава 2   29.03.2016 23:21     Заявить о нарушении
Дзякуй, Алесь! :)

Шостко Виктория   30.03.2016 18:30   Заявить о нарушении