О цуд!

О цуд — мяцеліца мяце!
Няўжо...
ізноўку снегапады?
Усё — у пеннай мілаце:
і сад пабелены, і грады,
і траўка — коскамі чупрын
уздоўж асветленай сцяжынкі,
і зграйка лужын-азярын...

А з грушы ўзнятыя "сняжынкі"
як пёркі, сыплюцца "з нябёс",
"марозяць" сэрца і далоні,
бы матылькі, казычуць нос,
і... прыЗЯМЛЯюцца ва ўлонне.

Здаецца, зноў прыйшла зіма...

Але... Што гэта?
Спеў салоўкі!
Ён ухваляе светлы...
май,
садоў квітнёвыя абноўкі,
адзьмухавечаны мурог,
святлом прасонечные дрэвы
і... водар  лісця і дарог,
амытых першаю залевай.

Ен апявае прыгажосць
душой музЫкі і паэта:

"Адчуйце, людзі! Шчасце ёсць!
Яно вось гэта, гэта, гэта..."


Рецензии
Жадаю Вам добрага настрою - заусёды ! Ведаеце вы мастак! - Бог наградзiў Вас, Лаззаро суцяшать праз творы, малюючы прыроду палiтраю радасцi.
Мне верыцца, што у гэтых вобраза малюнках сапраудны лiк Вашай душы ! Асаблiвае дзякуй за :
Ен апявае прыгажосць
душой музЫкі і паэта:

"Адчуйце, людзі! Шчасце ёсць!
Яно вось гэта, гэта, гэта..."

Наталия Нездешняя   22.01.2020 23:32     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталья!

Шчасцейка Вам!

Лаззаро   26.01.2020 06:17   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.