Песня беларуская мая!

Сялянская, валошкавая, аксамітная,
Летуценная, журботная, самабытная.
Чароўная, як народная казка.
Пяшчотная, як жаночая ласка.

Дзявоцкая, таямнічая, шыкоўная,
Глыбокая, сунічная, жартоўная.
Салодкая, як пацалунак каханай.
Празрыстая, як вада са збана.


Рецензии