Вясновы гiмн

Тонкія струны плакучай бярозы
буйныя кроплі кранаюць.
То дажджавыя вясновыя слёзы
гімн прабуджэнню іграюць.

Сціх хор птушыны,а гром навальнічны
мерна ў бубен грукоча.
Хопіць не толькі раслінам вадзіцы,
кожны нап'ецца, хто хоча.

Вільгаццю ўжо набрыняла зямліца,
бэзу ружовеюць шчочкі.
Пахне паветра хваёвай ігліцай...
Свецяцца кветкавы вочкі.

З клейкіх лісточкаў красуні-бярозы
буйныя кроплі сцякаюць.
То веснавыя майскія слёзы
гімн Перамозе іграюць!


Рецензии