Болей маучаць не варта

Болей маўчаць не варта,
Холад маўчання знік.
Сэрца палае ўпарта.
Цела – не вартаўнік,
З вуснаў злятаюць словы –
Мова ідзе на ўзлёт.
Можна рабіць высновы:
Сэрца растопіць лёд,
Парай крылатых словаў,
Парай душэўных фраз.
Хопіць запасу дроваў,
Моўны агонь не згас.
Болей маўчаць не варта!
Згодны, дык паўтары
(гэта, сябры, не жарты):
"Мова жыве ўнутры".

12.05.2015


Рецензии