Магiла невядомага салдата
Пачарнеўшых ад раптоўнага гора,
Але на жаль, не вярнуць лёсы назад,
Як не вычарпаць камяні з мора.
На пагосце кляліся - вернемся назад,
Ды паставім зорку на магіле,
Што цябе не забудзем салдат,
Толькі лёсы дарогі пабілі.
Адгрымелі салюты. "Ніхто не забыты" -
Нам упарта з трыбуны ўсе хлусілі.
Нават тых, хто ў магіле яшчэ не ляжыць,
Ботам у гэтую зямлю забілі.
За бядою бяда, ізноў парады,
У лясах усё ляжаць, як раней,
Ад забыцця лёсам салдаты
Заўсёды застылых надзей!
Нам трэба памятаць не даты,
Нам трэба памятаць людзей.
08.05.2015
Свидетельство о публикации №115051105624