Сум, жальба...

Сум, жальба і плач палеткаў,
Хмары смогу за вакном.
Твары стомленых падлеткаў,
У акопах родны дом.

Жах і стома не прычына,
Хай не хочацца ісці,
Але старая лучына
Настаўляе на шляхі.

Хай ён доўгі і цярністы,
Не відаць яму канца,
Твар падлеткаў урачысты
Не ўбачыць у ім дзіця.

А ў сэрцы тоіцца надзея,
Крыўдай шчыміцца душа-
Ні адзін не ўцалее,
Не ўбачыць ён жыцця.

- Хай вайна праходзіць міма,
Хай хутчэй бяжыць вада,
Дзеля роднае Радзімы
Кроў цячэ ў два ручча. . .


Рецензии