Дзень Перамогi

У кожнага свой Пераможны сцяг,
І кожны куе сваю Перамогу,
Каб позіркам потым акінуць шлях
І раптам адчуць цішыню і знямогу.

У кожнага з нас унутры – вайна,
У кожнага ў сэрцы ныюць аскепкі,
Ва ўсіх ёсць свая Рэйхстага сцяна,
Дзе кожны пакінуў душы сваёй злепкі.

Ці варта па волі лёсу ісці,
Каб зноў прызнаць непазбежнасць паразы?
Хай сэрца сабе ад жаху трымціць –
На тое ты ўвагу звярні іншым разам.

А покуль – наверх, дзе лунае штандар,
Дзе час застывае ў пачцівай позе,
Дзе вырашыш, хто ты – раб ці змагар,
Чаго ўрэшце варты – паэмы ці прозы!

У кожнага свой Пераможны лік,
Але ж калькулятар тут не патрэбны,
Бо хтосьці ўзняўся да зорак і знік,
А іншы адвечна ўмацоўвае грэблю.


Рецензии
Згодны!
У мя моя Перамога выплеснулась в "100 грамм для храбрости" на Прозе.ру - рекомендую.
Спасибо Вам!

Евгений Каёткин Воздвиженский   11.06.2015 16:47     Заявить о нарушении
Спасибо. "100 грамм..." прочитал. Интересный взгляд, и мне он тоже близок. С уважением,

Юрий Игнатюк   11.06.2015 17:48   Заявить о нарушении
Благодарю Вас, Юрий, за солидарность!
Исключительно баланса ради прошу Вас и "Галку" заодно прочесть, рассказ совсем коротенький, чтобы не остался я в Вашей памяти собакою из подворотни :)))

Евгений Каёткин Воздвиженский   11.06.2015 18:48   Заявить о нарушении
Виноват, ссылку забыл, спешу исправиться:
http://www.proza.ru/avtor/kayotkin

Евгений Каёткин Воздвиженский   11.06.2015 18:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.