Звяртаюся да цябе

Ты мяне разумееш?
А я цябе не!
Ты мяне забіваеш.
Мы з розных планет.

Мы з розных галактык,
У нас іншыя шляхі.
Ужываючы мноства тактык,
Не зразумець нам, як не круці.

Адзін да аднаго цягнем
Пацьмянелае святло душы.
Прачынаючыся, каханне пакідаем.
Страчанае ўжо не знайсці.

Раздзіраючы адзін аднаму розум,
Адпускаючы, ледзь трымаючы,
Замест слоў мы чуем шум,
Не разумеючы і не слухаючы.

Раздзіраеш сэрца, не ведаючы меры,
Але лепей гэтага не ведаць.
Звяртаюся да цябе з патрабаваннем веры
І з просьбай кахаць.

(Хацько Максім 05.05.2015)


Рецензии